Пад Магілёвам з моста на трасу ўпаў лесавоз 

У Магілёўскім раёне на трасе М4 (Мінск — Магілёў) у раёне вёскі Княжыцы адбылося сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне. Грузавік з бярвеннем выехаў за агароджу моста і перакуліўся, што прывяло да яго значных пашкоджанняў, паведамляе «ЧП Могилев».

09.08.2024 / 00:31

На месца здарэння прыбылі службы экстраннага рэагавання. Дакладная колькасць пацярпелых і іх стан пакуль удакладняецца.

З-за аварыі рух на гэтым участку трасы часова абцяжараны. Прычыны ДТЗ пакуль не высветленыя.

У Лагойскім раёне ў лабавым сутыкненні загінулі два чалавекі

У Мінскім раёне ў ДТЗ загінула 19-гадовая дзяўчына

У Мінску таксіст знёс святлафор і ўляцеў у аўтобус. Усё з-за навігатара

Nashaniva.com