Што з чэргамі на заходніх межах краіны?

У Каменным Логу чарга з аўтобусаў пакрысе рассмоктваецца.

09.08.2024 / 08:23

Tochka.by

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 у пятніцу стаіць 49 аўтобусаў і 400 легкавікоў. 

У «Каменным Логу» перад зонай чакання стаяць 5 аўтобусаў і 120 легкавікоў (вечарам у нядзелю было 23 аўтобусы, сёння раніцай — 9).

У Беняконях — 180 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма. 

Нядаўна Мінсктранс прэзентаваў тэлеграм-канал, дзе можна сачыць за затрымкамі аўтобусаў.

Сёння ноччу і раніцай пакуль інфармацыі ў ім не з'яўляася.

Nashaniva.com