Улады Венесуэлы на 10 дзён заблакавалі Х (Twitter)
Мадура пакрыўдзіўся на Маска.
09.08.2024 / 08:52
Венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура і амерыканскі мільярдэр Ілан Маск. Фота: Matias Delacroix / AP, Dimitrios Kambouris / Getty Images
Улады Венесуэлы на 10 дзён заблакавалі Х (Twitter). Гэтаму папярэднічаў канфлікт паміж Іланам Маскам і пераабраным прэзідэнтам Нікаласам Мадура.
Маск назваў Мадуру дыктатарам і прапанаваў пабіцца, паабяцаўшы падарыць квіток на Марс у выпадку сваёй паразы.
Мадура абвінаваціў бізнэсоўца ў намеры ўварвацца ў Венесуэлу з дапамогай «сваіх касмічных ракет».
Венесуэльскі дыктатар Мадура выклікаў Маска на паядынак. Той пагадзіўся і паставіў умовы
ЕС не прызнае перавыбранне Мадуры прэзідэнтам Венесуэлы
МЗС Венесуэлы вырашыла адклікаць паслоў з краін, якія раскрытыкавалі агучаныя вынікі выбараў