Кабанчук патлумачыў, чаму каліноўцы не заходзяць з рэйдамі ў Беларусь

Расійскі добраахвотніцкі корпус часам праводзіў аперацыі на тэрыторыі Расіі. Беларускія ваяры такіх рэйдаў не збіраюцца рабіць — былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага, а цяпер «міністр абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Вадзім Кабанчук у інтэрв'ю «Маланцы» патлумачыў чаму.

09.08.2024 / 10:11

«Я проста не разумею, якую мэту можна дасягнуць гэтымі рэйдамі. Таму што рэйд расійскіх добраахвотнікаў зразумелы — адцягнуць сілы з іншых участкаў фронту.

Тады былі таксама так званыя выбары Пуціна ў Расіі, магчыма, гэта была прычына», — разважае Кабанчук.

Ён дадае: на мяжы служаць вайскоўцы тэрміновай службы — гэта маладыя хлопцы, частка з якіх магла ўдзельнічаць у пратэстах у 2020-м.

«Гэта самы горшы сцэнарый, што хтосьці дзесьці зойдзе і пачне забіваць адзін аднаго. Да Лукашэнкі ж такім чынам мы не дабярэмся. Таму ў пэўная ступені я на сённяшні час быў бы нават супраць такіх акцый, бо іх можна расцэньваць як правакатыўныя».

Кабанчук лічыць, што сітуацыя ў Беларусі вырашыцца інакш. Ён праводзіць паралель з Другой сусветнай вайной, калі шэраг краін пасля ўзяцца Берліна былі дэакупаваны без баёў, і тлумачыць, што найбольшая праблема для Беларусі цяпер — пуцінскі рэжым.

Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук

Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны

«Украінцы казалі ў 1990-я: будзе вайна з Масквой». Кабанчук расказаў, як беларусы праходзілі вышкал у лагеры Дзмітрыя Яраша на Галіччыне

«Мы знайшлі месца, дзе была закапана машына Красоўскага». Кабанчук згадаў, як расследаваў справу зніклых палітыкаў

Як вадзіў за нос КДБ, расследаваў справу зніклых палітыкаў і арганізоўваў падполле. Новы ТОК з Вадзімам Кабанчуком

Nashaniva.com