Новы інтэрнат БДУФК падобны да мары студэнта ФОТЫ

Звонку аб'ект нагадвае сучасны бізнэс-цэнтр, дый унутры студэнцкі інтэрнат падобны да добрага хостэла. 

09.08.2024 / 11:07

Новы інтэрнат БДУФК. Фота: «Мінскбуд» / Telegram

Будаўнікі рыхтуюць да ўводу студэнцкі інтэрнат БДУФК на вуліцы Радужнай у Мінску. Ён разлічаны на 700 студэнтаў, якія заедуць туды ўжо перад новым навучальным годам, піша «Точка».

«Такіх мы яшчэ не будавалі — эліпсападобнай формы, стыльны, падобны да бізнэс—цэнтра», — піша Telegram-канал Мінскбуда.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

Прараб Дзмітрый Харытонаў расказаў, што засталіся апошнія штрыхі ў аздабленні, ідзе наладка абсталявання, расстаноўка мэблі і бытавой тэхнікі.

Пасля будаўнікоў інтэрнатам зоймецца клінінгавая кампанія.

У інтэрнаце будуць двух– і трохмясцовыя пакоі, кухні ў блоках з бытавой тэхнікай.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

Пераклейваць шпалеры студэнтам у выпадку чаго не прыйдзецца, таму што іх няма: сцены абтынкаваныя і пафарбаваныя акрылавай фарбай.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

У інтэрнаце абсталявалі чатыры блокі для фізічна аслабленых асоб, створана безбар'ернае асяроддзе.

Фота: «Мінскбуд» / Telegram

У наяўнасці медблок, буфет, пральня з сушыльным і прасавальным цэхамі.

Nashaniva.com