У Мінску загінула 10-гадовая дзяўчынка

Трагедыя адбылася ўчора ўвечары. Дзіця спускалася па лесвіцы, каб праводзіць сябровак, і ў пад'ездзе выпала з акна.

09.08.2024 / 11:21

 

Яно было закрыта, але шкленне не вытрымала вагі дзяўчынкі і лопнула, калі яна абапёрлася на яго. Дзяўчынка ўпала з шостага паверха.

На месца хутка прыбылі супрацоўнікі хуткай дапамогі, але выратаваць дзіця не ўдалося, пішуць Мінск-навіны.

Nashaniva.com