У Курскай вобласці ўкраінцы знішчылі расійскую вайсковую калону ВІДЭА
Гэта адзін з самых крывавых і масіраваных удараў за ўсю вайну.
09.08.2024 / 11:46
Позна ўвечары 8 жніўня ў суполках Курскай вобласці з’явілася відэа выбухаў і пажару каля сяла Акцябрскага. Гэта населены пункт на дарозе Курчатаў—Рыльск, за 5 км ад Рыльска.
Як высветлілася, там была знішчана расійская вайсковая калона — 14 тэнтаваных «Уралаў» і КАМАЗаў з пяхотай. На ранішнім відэа з той жа лакацыі можна ўбачыць, што частка машын згарэла дашчэнту, унутры машын і каля іх ляжаць трупы.
«Падобна, што ўся калона везла пяхоту. Яны былі са зброяй, па ўзводзе на машыну, хутчэй за ўсё. 3-4 роты — цэлы батальён знішчаны. Мяркуючы па выглядзе калоны, загінулых прыкладна палова. Гэта адзін з самых крывавых і масіраваных удараў (хутчэй за ўсё HIMARS) за ўсю вайну», — тлумачыць расійскі блогер Ян Мацвееў.