Мэр Курчатава, дзе знаходзіцца Курская АЭС, заявіў аб напружанай сітуацыі і баях за дзясяткі кіламетраў ад горада

«Ігар Карпункоў заклікаў»не сеяць паніку».

09.08.2024 / 12:50

Фота: Курская праўда

Кіраўнік горада Курчатава Ігар Карпункоў заявіў аб напружанай сітуацыі з-за баявых дзеянняў. У Курчатаве знаходзіцца Курская АЭС.

«За некалькі дзясяткаў кіламетраў ад межаў нашага горада ідуць баявыя дзеянні. Абстаноўка напружаная, дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі», — напісаў Карпункоў у сваім тэлеграм-канале.

Кіраўнік горада заявіў пры гэтым, што знаходзіцца на працоўным месцы і «трымае сітуацыю на кантролі».

Ён заявіў, што ўкраінцы задзейнічалі «псіхалагічны спецназ», каб пасеяць паніку. І заклікаў давяраць толькі афіцыйным крыніцам.

Nashaniva.com