Расіяне ўдарылі па супермаркеце ва ўкраінскай Канстанцінаўцы: бушуе пажар, 7 параненых

Яшчэ адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.

09.08.2024 / 12:36

Расіяне нанеслі ўдар па Канстанцінаўцы ў Данецкай вобласці, у прыватнасці, трапілі ў супермаркет — там бушуе пажар, 7 чалавек атрымалі раненні, піша «Украінская праўда».

 «Прынамсі 7 чалавек параненыя — такія папярэднія наступствы абстрэлу Канстанцінаўкі. Расіяне абстралялі горад са ствольнай артылерыі, трапілі ў супермаркет. Гэта чарговы мэтанакіраваны ўдар па месцы збору людзей, чарговы акт тэрору ад расіянаў», — напісаў кіраўнік вобласці Вадзім Філашкін.

Кіраўнік АВА ўдакладніў, яшчэ адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.

\

«На месцы працуюць паліцыя, ратавальнікі, медыкі і ўсе адказныя службы. Канчатковыя наступствы абстрэлу ўсталёўваем», — падсумаваў Філашкін.

У сацсетках пішуць, што ўдар быў нанесены па супермаркеце «Эка-Маркет».

Nashaniva.com