З'явіліся кадры, як сцвярджаецца, з нацельнай камеры адміна вагнераўскага канала Grey Zone у апошнія хвіліны ягонага жыцця
Відэа апублікавалі ў сябе расійскія ваенкары.
09.08.2024 / 13:59
Кадр з нацельнай камеры найміта ПВК «Вагнер», які ў складзе вялікага атрада трапіў у засаду паўстанцаў туарэгаў у Малі. Крыніца: z-каналы
Расійскія z-каналы пачалі распаўсюджваць відэа з нацельнай камеры аднаго з вагнераўцаў у Малі, дзе паказаны момант іх атачэння паўстанцамі туарэгамі. Як сцвярджаюць ваенкары, камера магла належаць адміну буйнога вагнераўскага тэлеграм-каналу Grey Zone Мікіце Фядзяніну, які разам з большасцю наймітаў быў забіты туарэгамі.
На відэа бачна, як вагнеравец дапамагае сваім калегам-наймітам адносіць скрыню з боепрыпасамі ў бяспечнае месца каля бронемашын, а затым яны займаюць кругавую абарону, адстрэльваючыся ад туарэгаў.
Нагадаем, што вялікая калона вагнераўцаў і салдат прарасійскай хунты Малі ў канцы ліпеня трапіла ў засаду малійскіх паўстанцаў туарэгаў і баевікоў мясцовага філіялу «Аль-Кайды». У той дзень па розных падліках магло загінуць ад 30 да 90 вагнераўцаў, што стала адной з найвялікшых аднамомантных страт «Вагнера» за ўсю яго гісторыю.
Прапагандысты з Малі абвінавацілі ў разгроме вагнераўцаў «спецназ НАТА». Нават у Расіі пасмяяліся
У Афрыцы можа выбухнуць яшчэ адна вялікая вайна. І вагнераўцы круцяцца побач