Качанава: Моладзі трэба больш распавядаць пра герояў сучаснасці
Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што адчувае гонар за тое, што такія героі ёсць у наш час.
09.08.2024 / 13:24
«Мы павінны больш паказваць нашых сучаснікаў, якімі ганарыцца краіна. Пра гэта кажа моладзь. Калі я сустракалася са школьнікамі, яны казалі, што трэба паказваць у тым ліку і цяперашнія рэаліі, а не толькі подзвігі Вялікай Айчыннай вайны. Я ім патлумачыла, чаму мы шмат гаворым пра тую вайну, таму што гэта была страшная трагедыя ў нашым жыцці. Але я згодна, што нам трэба больш паказваць тых людзей (якімі мы можам ганарыцца). Яны ж ёсць, — адзначыла спікер на пасяджэнні экспертнай рады. — Успомніце пра Рому Кагадоўскага, які выратаваў з агню свайго брата, як мы ўсёй краінай маліліся, каб ён выжыў. Гэта ж герой! Іншае б дзіця спалохалася, а ён — не. Такіх людзей трэба паказваць. Гэта ўжо сучасная гісторыя».
Наталля Качанава падкрэсліла, што адчувае гонар за тое, што такія героі ёсць у наш час.
«У Полацкім кадэцкім вучылішчы ўсталявалі помнік Мікіту Куканенку. Вядома, гэты подзвіг дарагога варты. Але ў нас ёсць і жывыя героі. І пра іх таксама трэба гаварыць», — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі.
Наталля Качанава падкрэсліла, што адчувае гонар за тое, што такія героі ёсць у наш час, не ўдакладніўшы, каго яна мае на ўвазе.