Выйшлі шыкоўныя выданні пра беларускіх нячысцікаў

Выдавецтва «Папуры» пачало продаж дзвюх кніг аўтара і ілюстратара Артура Басака «Беларускія нячысцікі. Лясныя» і «Беларускі нячысцікі. Водныя і балотныя», піша bellit.info.

09.08.2024 / 13:58

«Падарункавыя выданні дзённікаў дасведчанага нячысціказнаўцы. У кніг тканкавы карэньчык, залатое і срэбнае цісненне на вокладках. Надрукаваны ў Кітаі, выглядаюць проста шыкоўна. У год цмока мець на палічцы кніжкі пра беларускіх цмокаў добрая прыкмета», — дзеліцца навіной выдавецтва ў сацсетках.

З 9 жніўня толькі ў кнігарні «Параграф 45» па адрасе Менск, вул. Леаніда Бяды, 45.

Nashaniva.com