Лукашэнка пра карупцыю: Літасці не будзе

Палітык чарговы раз папярэдзіў удзельнікаў нарады ў Шклове пра недапушчальнасць карупцыі.

09.08.2024 / 14:50

Фота: БелТА

«Літасці не будзе. Гэта па-за межамі для мяне. Гэта немагчыма, — сказаў Лукашэнка. — Нідзе ніколі вы таемна нічога не зробіце. Не рабіце гэтага. Будзе вынік — мы знойдзем заўсёды капейку вам дапамагчы. Але не лезьце ў гэта. Проста вас прашу і папярэджваю».

«Разбурэнне эканомікі плюс іржа карупцыі — гэта вайна», — перасцярог Лукашэнка.

Nashaniva.com