У Дзяржынску пенсіянерка чысціла канапу — і яе ўдарыла токам

Жанчына трапіла ў рэанімацыю, а следчыя разбіраюцца, як так выйшла.

09.08.2024 / 15:19

Жыхарка Дзяржынска 7 жніўня вырашыла разам з мужам пачысціць канапу. Выкарыстала пара мыйку высокага ціску.

Калі 63-гадовая пенсіянерка перадала пісталет мужу, той адчуў электрычны ўдар ад рукаяткі. А жанчына ўпала без прытомнасці.

Мужчына адкінуў інструмент, аказаў жонцы першую дапамогу і выклікаў хуткую.

Пенсіянерку шпіталізавалі ў рэанімацыю з электратраўмай. Следчыя праводзяць праверку.

Nashaniva.com