За чатыры гады з пачатку пратэстаў затрымалі 65 тысяч чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прааналізаваў лічбы рэпрэсій, што прайшлі з часу пачатку выбарчай кампаніі 2020 года.

09.08.2024 / 15:11

Такім чынам за чатыры гады з прычыны палітычнага пераследу было затрымана каля 65 тыс.чалавек (адныя з першых затрыманняў адбыліся 29 мая 2020 года падчас пікету Ціханоўскага ў Гродне).

Большасць, натуральна, былі затрыманыя па адміністрацыйных справах, вядома як мінімум пра 6.971 фігуранта палітычна матываваных крымінальных спраў. Агулам рэпрэсіям (затрыманні, прысуды, штрафы, звальненні) падвергліся каля 74 тысяч чалавек.

Колькасць палітвязняў за гэты час вырасла ў 55,5 разы: роўна чатыры гады таму іх было 25, а 9 жніўня 2024 года — 1.385.

Зараз за кратамі знаходзіцца 1385 чалавек, тады як цалкам адбылі свой тэрмін 1140.

Больш за дзве тысячы чалавек маюць статус былых палітвязняў. 1.140 палітвязняў адбылі ў месцах няволі свае тэрміны цалкам. Мінімум 268 палітвязняў знаходзяцца ў асаблівай рызыцы за кратамі. Сярод іх 19 чалавек з інваліднасцю, 103 — у цяжкім стане здароўя, 63-старэйшыя за 60 гадоў (многія з іх маюць вялікія праблемы са здароўем), а таксама дзесяць з ментальнымі разладамі.

Пяцьёра чалавек загінулі падчас пратэстаў (Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Візор, Раман Бандарэнка)

Шасцёра палітвязняў памерлі ў месцах пазбаўлення волі: Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч).

Як прагаласавалі беларусы на выбарах 2020

Як жыве хлопец, які 9 жніўня 2020 года ішоў у счэпцы з амапаўцам

«Толькі беларусы могуць кожны дзень». Згадваем народны крэатыў у пратэсных плакатах

Nashaniva.com