У ПВК «Вагнер» заявілі аб жаданні ўзяць удзел у баях у Курскай вобласці

Савет камандзіраў ПВК «Вагнер» заявіў пра гатоўнасць «прыйсці на дапамогу радзіме»

09.08.2024 / 15:59

Фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

«Байцы ПВК «Вагнер» заўсёды адстойвалі інтарэсы Расіі і абаранялі яе народ, і сёння, у сітуацыі з прыходам УСУ ў Курскай вобласці, «гатовыя прыйсці на дапамогу радзіме». Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета камандзіраў ПВК, апублікаванай у тэлеграм-канале «Разгрузка Вагнера», піша РБК.

Прэс-служба заснавальніка ПВК Яўгена Прыгожына заяўляла, што канал «Разгрузка Вагнера» выкарыстоўваюць для камунікацыі камандзіры ПВК. Афіцыйны канал прэс-службы бізнэсоўца перастаў абнаўляцца з 26 чэрвеня, пасля спробы бунту.

«З самага першага дня, з самай першай баявой задачы ў нас была толькі адна мэта — адстойваць інтарэсы Радзімы, дапамагаць росквіту Расіі і абараняць рускі народ. І мы гатовыя за гэта стаяць да апошняй кроплі крыві. <…> [На фоне сітуацыі ў Курскай вобласці] нашы сілы гатовыя прыйсці на дапамогу Радзіме і разгарнуцца ў баявыя парадкі па першым клічы. Так, як гэта было заўсёды», — гаворыцца ў заяве групы.

Мінабароны Расіі паведаміла пра перакідку вайсковай тэхнікі ў Курскую вобласць

Мэр Курчатава, дзе знаходзіцца Курская АЭС, заявіў аб напружанай сітуацыі і баях за дзясяткі кіламетраў ад горада

Мінабароны Расіі паведаміла аб «прадухіленні рэйдаў УСУ ўглыб Курскай вобласці»

У Курскай вобласці ўкраінцы знішчылі расійскую вайсковую калону ВІДЭА

У пуцінскай адміністрацыі прыдумалі параўноўваць цяперашнія падзеі ў Курскай вобласці з бітвай на Курскай дузе

Nashaniva.com