Звольнілі дэкана біялагічнага факультэта БДУ

Менавіта на гэты факультэт некалькі гадоў таму паступіў Коля Лукашэнка.

10.08.2024 / 09:00

Дэкан біялагічнага факультэта БДУ Вадзім Дзямідчык, меркавана, быў звольнены некалькі месяцаў таму. Нядаўна яго імя прыбралі са старонкі на сайце біяфака, дзе пералічаныя супрацоўнікі дэканата.

Вадзім Дзямідчык. Фота: cls.bas-net.by

Невядома, чаму Дзямідчыка пазбавілі працы. Але на біяфаку называюць такую магчымую прычыну: цяпер ужо экс-дэкан недастаткова актыўна звальняў супрацоўнікаў факультэта з палітычных прычын.

І гэта пры тым, што за апошнія некалькі гадоў біяфак згубіў шмат каштоўных спецыялістаў. Напрыклад, моцна пацярпела кафедра батанікі, адкуль з ідэалагічных прычын звольнілі некалькі дасведчаных выкладчыкаў.

Вадзім Дзямідчык узначаліў біялагічны факультэт БДУ ў сакавіку 2019-га. Багата студэнтаў і выпускнікоў біяфака прымалі ўдзел у пратэстах, некаторыя з іх сталі палітвязнямі — напрыклад, Ягор Канецкі, адзін з фігурантаў «справы студэнтаў» і актывіст «Вольнага прафсаюза».

Калі вы маеце больш інфармацыі пра гэта, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me.

Альбо пішыце асабіста тым журналістам ці рэдактарам «Нашай Нівы», каго вы знаеце і каму давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Знайшліся тры ўстановы, гатовыя навучыць замежнікаў беларускай мове

Стала вядома, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ

«Старыя людзі вылупліваюць вочы на мяне». Індыйская студэнтка абурылася стаўленнем беларусаў

Nashaniva.com