Боінг Лукашэнкі трапіў пад амерыканскія санкцыі 

ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Пад іх трапілі грузавыя авіякампаніі Белканта і RADA Airlines.

09.08.2024 / 17:37

Сярод іншых у санкцыйныя спісы ЗША ўнесены Boeing 767-300 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PB, заўважыў «МотолькоПомоги». Такім чынам, пад санкцыямі ЗША цяпер знаходзіцца ўвесь авіяпарк, які выкарыстоўвае Лукашэнка.

Траплянне машыны пад санкцыі можа мець тыя вынікі, што ў яе ўладальніка з'явяцца праблемы з належным яе абслугоўваннем. Прынамсі некаторыя партнёры могуць ад гэтага адмаўляцца, баючыся трапіць пад другасныя санкцыі ЗША.

Палітык Павел Латушка тлумачыць, што борт Лукашэнкі не зможа абслугоўвацца ні ў адным з аўтарызаваных сэрвісаў Boeing. Але ў ЕС Лукашэнка сам не лятае, а ці змогуць яго самалёт прыняць у Казахстане ці Турцыі?

«Тэарэтычна могуць, але той, хто будзе абслугоўваць, мае рызыку трапіць пад другасныя санкцыі ЗША, калі пра гэта стане вядома», — кажа Латушка.

Усяго вядома, што пад новыя санкцыі ЗША трапілі 19 фізічных і 14 юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі.

Праваабаронцы: Пад новыя санкцыі Вялікабрытаніі трапілі начальнікі калоній, якія асабіста аказвалі ціск і збівалі палітвязняў

Ці могуць дэмакратычныя сілы вызваліць палітвязняў праз сваю дыскрэдытацыю? Гэта ілюзія

Расійскі алігарх Дзерыпаска назваў вайну супраць Украіны вар'яцтвам і заклікаў да неадкладнага спынення агню

Nashaniva.com