Праблему з выцекам бензілхларыду з цыстэрны ў Мінску вырашылі

МНС паведаміла падрабязнасці пра надзвычайную сітуацыю, якая сёння здарылася на чыгунцы ў раёне вуліцы Казінца.

09.08.2024 / 18:44

Працёк з цыстэрны, у якой знаходзілася небяспечнае хімічнае рэчыва бензілхларыд, заўважыў дзяжурны персанал станцыі пры фарміраванні складу цягніка.

Пасля выяўлення праблем чыгуначнікі адбуксіравалі вагон на станцыю «Мінск-Сартавальная» для яе ліквідацыі.

«Работнікамі МНС забяспечаная бесперабойная падача вады на астуджэнне кантэйнера са 100°C да 23°C, а таксама асаджэнне пароў выцякаючага рэчыва, створаная пенная падушка. Пасля чаго кантэйнер быў ускрыты і пачатыя работы па выманні ёмістасцяў», — паведамілі ў МНС.

Пацярпелых у выніку здарэння няма, эвакуацыя людзей не праводзілася. Пагрозы жыццю і здароўю насельніцтва цяпер таксама, як сцвярджаецца, няма.

У Мінску з цыстэрны разлівалася небяспечнае хімічнае рэчыва

У Асіповічах загарэўся будынак райвыканкама

У Мінску з-за залевы ўчора зноў затапіла падземны паркінг і гандлёвы цэнтр

Nashaniva.com