Спадарожнік зафіксаваў наступствы начнога ўдару УСУ па расійскім аэрадроме ў Ліпецку
Спадарожнікавыя здымкі Planet Labs ад 9 жніўня, якія ёсць у распараджэнні праграмы «Схемы» ўкраінскай службы «Радыё Свабода» паказваюць наступствы ўдараў украінскіх войскаў па аэрадроме «Ліпецк», што побач з аднайменным горадам у Расіі.
09.08.2024 / 23:03
Пажар каля Ліпецкага авіяцэнтру на карце пажараў сістэмы NASA FIRMS
Згодна са здымкамі, шэраг памяшканняў аэрадрому, якія маглі выкарыстоўвацца ў якасці складоў, цалкам знішчаныя, а ў раёне, імаверна, адбыўся маштабны пажар.
На зямлі таксама бачныя два кратары, якія могуць быць вынікам трапляння ракет або беспілотнікаў, што выкарыстоўваюцца УСУ для нанясення ўдараў.
Як паведамляе Генштаб Украіны, у ноч з 8 на 9 жніўня ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па расійскіх складах з кіраванымі бомбамі (КАБ) і па шэрагу іншых аб’ектаў у раёне Ліпецкага аэрапорта. У прыватнасці, знішчаная адна радыёлакацыйная станцыя зенітнага ракетнага комплексу С-350, паведамілі ў генштабе. У ведамстве таксама адзначылі, што ў ваеннай аперацыі ўдзельнічалі падраздзяленні ракетных войскаў, сілаў спецыяльных аперацый, Службы бяспекі Украіны і сілаў беспілотных сістэм УСУ.
Раніцай інфармаваная крыніца «Радыё Свабода» ў сілавых структурах Украіны паведаміла, што на аэрадроме «Ліпецк» знаходзіцца некалькі дзясяткаў знішчальнікаў, верталётаў і складоў, дзе захоўваецца больш за 700 КАБ.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Астра», пасля атакі беспілотніка на аэрадроме пад Ліпецкам загарэўся склад з боепрыпасамі. У абласным упраўленні МНС пацвердзілі пажар на вайсковым аэрадроме.
Чатыры населеныя пункты, размешчаныя побач з аэрадромам, былі эвакуяваныя.
Расійскі Ліпецк падвергнуўся масіраванай атацы дронаў. У некаторых вёсках ідзе эвакуацыя
«Усё штатна», але меры прымаюцца. Што цяпер адбываецца вакол Курскай АЭС
Мінабароны Расіі паведаміла аб «прадухіленні рэйдаў УСУ ўглыб Курскай вобласці»
У Курскай вобласці ўкраінцы знішчылі расійскую вайсковую калону ВІДЭА