Некалькі пасажыраў не трапілі на смяротны рэйс у Бразіліі, бо памыліліся выхадам

Зразумеўшы, што яны памыліліся выхадам на пасадку, пасажыры прасілі работнікаў аэрапорта прапусціць іх на борт самалёта, але ім адказалі, што не могуць гэтага зрабіць. 

10.08.2024 / 07:20

Фота: Ettore Chiereguini/Anadolu via Getty Images

Некалькі пасажыраў не патрапілі на рэйс у Бразіліі, дзе, паводле новых звестак загінуў 61 чалавек, з-за таго, што памыліліся выхадам на пасадку, піша CNN 

Мужчына, які не паспеў на рэйс, распавёў бразільскаму выданню Globo, што прынамсі 10 чалавек чакалі каля таго гейту і не паспелі на самалёт да таго, як ён узляцеў. 

Зразумеўшы, што яны памыліліся выхадам на пасадку, пасажыры прасілі работнікаў аэрапорта прапусціць іх на борт самалёта, але ім адказалі, што не могуць гэтага зрабіць. 

«Яны сказалі мне: «Містэр, вы не сядзеце на гэты самалёт, бо мы ўжо перавысілі ліміт пасадкі». Я нават трохі націснуў на іх. «Містэр, пасадзіце мяне на гэты самалёт, мне трэба ляцець», а ён адказаў: «Ніяк, я магу толькі перабраніраваць ваш білет».

У мяне дрыжаць ногі, толькі Бог ведае, як я сябе адчуваю. Дзякуй Богу, што мы не патрапілі на гэты самалёт».

Усе 57 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце самалёта, які разбіўся ў пятніцу ў горадзе Віньеда за 100 км ад Сан-Паўлу, мелі бразільскія дакументы, паведамілі прадстаўнікі авіякампаніі Voepass.

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва абвясціў трохдзённую жалобу ў сувязі з авіякатастрофай у пятніцу.

У Бразіліі ўпаў пасажырскі турбавінтавы самалёт ATR-72

Nashaniva.com