Пенсіянерцы з Брэста далі тры з паловай гады калоніі за дапамогу палітвязням
Наталля Малец — жыхарка Брэста, якая дапамагала знаёмым жанчынам-палітвязням з уласнай пенсіі.
10.08.2024 / 08:02
На пачатку 2023 жанчыну асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за каментар у сацыяльных сетках, але на гэтым пераслед не скончыўся.
У верасні 2023 года жанчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Сілавікоў зацікавіла «падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў». Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 361-4 ч.1 «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Верагодна, затрыманне звязана з удзелам Наталлі ў закрытай суполцы ў Facebook «Письма Солидарности Беларусь 2020», якую ў снежні прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Наталля ніколі не адмаўляла таго, што падтрымлівае людзей, бо ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага.
8 жніўня прысуд у тры з паловай гады зняволення вынес суддзя Руслан Сянько (Брэсцкі абласны суд), піша dissidentby.
За дыверсію ў Мачулішчах судзяць 11 беларусаў. А таксама Мікалая Швяца, якога ўжо вярнулі ва Украіну
Памерла маці палітзняволеных Цімура і Тамаза Піпія