Сярод загінулых пры ўдары па гандлёвым цэнтры ў Канстанцінаўцы — двое дзяцей

Усяго ў выніку ўдару загінулі 14 чалавек.

10.08.2024 / 10:43

Па стане на раніцу суботы ў горадзе Канстанцінаўка Данецкай вобласці Украіны, які напярэдадні падвергся ракетнай атацы з боку Расіі, ідэнтыфікаваны целы двух загінулых дзяцей — гэта дзяўчынкі 9 і 11 гадоў, паведамляе Генпракуратура Украіны, адзначаючы, што гэтыя звесткі могуць быць не канчатковымі, піша Бі-бі-сі.

Як мы расказвалі напярэдадні, у пятніцу Расія нанесла ракетны ўдар па гандлёвым цэнтры ў Канстанцінаўцы, у выніку якога загінулі 14 чалавек, больш за 40 былі паранены.

Паводле папярэдняй інфармацыі, удар быў нанесены ракетай «паветра-зямля» Х-38. Акрамя гандлёвага цэнтра былі разбураны або пашкоджаны аддзяленне пошты, крамы, чатыры прыватныя дамы і аўтамыйка.

Як паведамляе Генпракуратура ў сваім тэлеграм-канале, працягваюцца экспертызы па ўстанаўленні асобы яшчэ шасці чалавек, у тым ліку, верагодна, яшчэ адно дзіця.

Расейскія вайскоўцы ўдар па Канстанцінаўцы не каментавалі.

Nashaniva.com