Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння
Беларускі палітык зрабіў сёння некалькі гучных заяў.
10.08.2024 / 11:59
Расказваючы пра збіццё паветраных цэляў пад Касцюковічамі, Лукашэнка пракаментаваў і баявыя дзеянні ў Курскай вобласці.
«Украінцы гэтым самым (запускам беспілотнікаў — «НН») паказваюць, што ні да якога міру яны не гатовыя і працягваюць эскалацыю напружанасці.
Два дні таму атака на курскім напрамку, дзе яны прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў — 30-35 ужо сёння. Абкопваюцца там».
Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі і Расіі