Звесткі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта выдалілі з сістэмы Інтэрпала

«Гэта значыць, што ніводная краіна больш не зможа яго затрымаць на запыт Беларусі», — патлумачыў адвакат Вадзім Драздоў.

10.08.2024 / 12:15

Інтэрпал сваім рашэннем ад 5 жніўня 2024 году задаволіў на запыт адваката Вадзіма Драздова і выдаліў са сваёй Інфармацыйнай сістэмы звесткі беларуса Андрэя Гнёта, паведаміў Свабодзе адвакат Андрэя Гнёта Вадзім Драздоў

«Гэта значыць, што ніводная краіна больш не зможа яго затрымаць на запыт Беларусі», — патлумачыў Вадзім Драздоў.

Як распавёў Свабодзе адвакат Гнёта, ён накіраваў запыт у Інтэрпал аб тым, што экстрадыцыя супярэчыць Канстытуцыі Інтэрпала, 3 лістапада 2023 года, практычна адразу пасля затрымання беларускага рэжысёра.

«Крыху пазьней мы дапоўнілі нашы аргумэнты і ў лютым нас праінфармавалі, што звесткі пра Андрэя Гнёта заблакавалі ў сістэме да прыняцця канчатковага рашэння. Звычайна такое рашэнне прымаецца на працягу 9 месяцаў, але ўжо 5 жніўня Генеральны сакратарыят вырашыў задаволіць запыт», — дадаў Вадзім Драздоў.

Раней, паводле юрыста, была атрыманая беспрэцэдэнтная рэакцыя Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ) на зьняволеньне Андрэя Гнёта ў Сербіі.

Nashaniva.com