Яўген Ціханцоў займае чацвертае месца пасля рыўка

Беларускі цяжкаатлет у катэгорыі 102 кг пасля рыўка займае на Алімпійскіх гульнях чацвёртае месца.

10.08.2024 / 13:57

Фота: НАК Беларусі

Яго вынік у першым практыкаванні — 183 кг. У лідарах Лю Хуанхуа (Кітай) — 186 кг.

На арэне Paris du Sud праз некалькі хвілін пачнецца штуршок. Па выніках двух практыкаванняў будуць вызначаны пераможца і прызёры ў катэгорыі 102 кг, паведамляе НАК Беларусі.

Уладзіслаў Кравец і Юлія Трушкіна выйшлі ў фінал па веславанні на байдарцы і каноэ

Сёння — заключны для беларусаў дзень на Алімпіядзе. Але ён можа прынесці некалькі медалёў

Алжырка, якую цкавалі ў інтэрнэце, выйграла золата Алімпіяды 

Nashaniva.com