Памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла

Яму было 57 гадоў.

10.08.2024 / 14:12

Фота: catholic.by

Раніцай 10 жніўня на 58-м годзе жыцця памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла, шматгадовы пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мядзельскі дэканат), паведамляе catholic.by.

Інфармацыя пра пахаванне спачылага святара будзе пададзена пазней.

Ксёндз Уладзіслаў Шышла нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Даўгінаве (Вілейскі раён). Скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 года ў Мінску з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

Пэўны час нёс служэнне вікарыя ў Чырвоным касцёле ў Мінску, быў пробашчам парафіі ў Вішневе (Валожынскі дэканат). У апошнія 15 гадоў быў пробашчам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве.

Ва ўзросце 100 гадоў у Ізраілі памёр Сямён Сімкін, які ў 90 год выйграў забег на 10 тысяч метраў

Памёр самы стары тыктокер Беларусі. Дзядуля Гена пражыў 93 гады

Памерла маці палітзняволеных Цімура і Тамаза Піпія

Nashaniva.com