МЗС Беларусі назвала «актам тэрору» дзеянні УСУ ў Курскай вобласці

Міністэрства замежных спраўі выступіла з заявай, у якой «рашуча асудзіла дзеянні ўкраінскіх узброеных фармаванняў у Курскай вобласці Расіі».

10.08.2024 / 15:21

Фота: Наша Ніва

З велізарнай трывогай і болем успрымаем падзеі, якія адбываюцца ў апошнія дні ў Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Рашуча асуджаем дзеянні ўкраінскіх узброеных фармаванняў, якія пайшлі на гэтую бессэнсоўную авантуру, якая робіць больш жорсткім канфлікт у нашым рэгіёне», — гаворыцца ў заяве.

«Для нас непрымальныя атакі на цывільнае насельніцтва, мірныя вёскі і гарады, мэтанакіраванае пашкоджанне інфраструктуры, акты тэрору. Усе гэтыя дзеянні ўкраінскі бок прадпрымае на фоне заяў свайго палітычнага кіраўніцтва аб гатоўнасці да перамоваў. Насамрэч такія вылазкі і эскалацыя толькі аддаляе перспектывы іх аднаўлення і спынення канфлікту, да чаго нязменна заклікае беларускі бок», — заявілі ў МЗС.

Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння

Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі

Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра

Nashaniva.com