На нядзелю абвясцілі аранжавы ўзровень з-за моцнага заходняга ветру

Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

10.08.2024 / 15:27

Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, уначы месцамі парывісты, удзень у многіх раёнах моцны парывісты.

Уначы +9-15°С, удзень — +18-24°С, на поўдні да +26°С.

У Мінску чакаецца +20—22°С, дождж, магчымы парывісты заходні вецер.

Nashaniva.com