Ва Украіне расказалі пра спробу Лукашэнкі дапамагчы Пуціну

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка выказаўся адносна таго, што азначаюць ваяўнічыя заявы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Хрэніна.

10.08.2024 / 15:57

Андрэй Каваленка

Паводле Каваленкі, Беларусь дэкларуе намер сцягваць узбраенне да мяжы з Украінай дзеля таго, каб адцягнуць яе ўвагу.

«Сцягванне ўзбраення з боку Беларусі да памежжа — гэта спроба дапамагчы Пуціну і адцягнуць увагу ўкраінскага камандавання на той кірунак», — заявіў Каваленка.

«Зрэшты, мне здаецца, што Лукашэнка можа прагназаваць наступствы любых правакацый», — адзначыў ён дадаткова.

Хрэнін: «Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў на ўкраінскую мяжу

Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра

Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння

Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі

Nashaniva.com