Памёр краязнаўца Эдуард Злобін

Пра раптоўную смерць пінскага краязнаўцы Эдуарда Злобіна паведамілі ў мясцовай краязнаўчай суполцы ў фэйсбуку. Яму было ўсяго 52 гады.

10.08.2024 / 16:07

Эдуард Злобін. Фота: фэйсбук

Эдуард Злобін у свой час скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут, але ўсё ягонае свядомае грамадскае і навуковае жыццё было звязана з Пінскам і Палессем. 

Ён аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Пінска і Піншчыны, сярод іншага быў адным са складальнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Пінскі раён».

Акрамя таго, ён займаўся правядзеннем экскурсій, прыкладаў шмат намаганняў па абароне гістарычнай спадчыны горада і рэгіёна. Эдуард Злобін быў без перабольшання адной з ключавых постацяў у краязнаўчай супольнасці Пінска. 

Памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла

Ва ўзросце 100 гадоў у Ізраілі памёр Сямён Сімкін, які ў 90 год выйграў забег на 10 тысяч метраў

Памёр самы стары тыктокер Беларусі. Дзядуля Гена пражыў 93 гады

Nashaniva.com