Лукашэнка: Вы павінны прывыкаць да таго, што прэзідэнт будзе іншы

Лукашэнка сёння правёў сустрэчу ў аграгарадку Гарадзішча Шклоўскага раёна, на якой адна з яе ўдзельніц папрасіла яго балатавацца ў наступным годзе на новы прэзідэнцкі тэрмін. Адказ быў крыху няпэўным.

10.08.2024 / 16:25

«Я ўжо публічна пачынаю казаць усім вам: вы павінны прывыкаць да таго (я вас распесціў трошкі), што прэзідэнт будзе іншы», — заявіў Лукашэнка. 

Але адразу ж сам сваю заяву дэзавуяваў:

«Не, я не кажу, што заўтра я вас кіну, паслязаўтра і іншае. Але ўсякае ў жыцці бывае. Вы павінны прывыкаць да таго, што я не вечны, як і ўсе вы».

Калі ж яму звярнулі ўвагу на тое, што, маўляў, пры ім «ціха, мірна і спакойна», то Лукашэнка заўважыў, што не ўсё тут залежыць ад яго. 

Ва Украіне расказалі пра спробу Лукашэнкі дапамагчы Пуціну

Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра

Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння

Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі

Nashaniva.com