У беларускай каталіцкай парафіі ў Вільні памянялі пробашча

Супольнасць беларусаў-каталікоў у Вільні цяпер узначаліў айцец Сяргей Мацюшонак, а ранейшы пробашч, айцец Арыюш Малыска, пераведзены ў Польшчу, піша Katolik.life.

10.08.2024 / 16:42

Айцец Сяргей Мацюшонак справа

Айцец Сяргей Мацюшонак 3 жніўня распачаў служэнне пробашчам персанальнай парафіі для каталікоў-беларусаў у Вільні пры касцёле Святога Барталамея на Зарэччы (Užupis).

Гэта святар-манах з ордэна капуцынаў, які раней служыў у розных парафіях Беларусі, доўгі час быў пробашчам у Смалявічах, намеснікам судовага вікарыя ў Метрапалітальным судзе ў Мінску. Пасля быў абраны настаяцелем беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў.

Святар з'яўляецца спецыялістам кананічнага права, скончыў дактарантуру ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.

«Няхай Бог вядзе мяне і тых, да каго Ён мяне паслаў, на чарговым этапе майго капуцынскага паклікання!» — напісаў айцец Сяргей і апублікаваў фота з афіцыйнага ўступлення на пасаду пробашча.

Раней на працягу 8 гадоў адміністратарам персанальнай парафіі Святога Барталамея быў айцец Арыюш Малыска. Цяпер уладамі ордэна ён пераведзены ў Польшчу.

Памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла

«Няпраўда абурае». Вернікі расказалі, што не так са звальненнем пробашча Чырвонага касцёла

На развітанні з ксяндзом Завальнюком адключылі трансляцыю. Што там было?

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк больш не пробашч Чырвонага касцёла

Ксёндз Анджэй Юхневіч: Мяне могуць за гэта судзіць, але я хачу публічна выказаць салідарнасць з братамі-ўкраінцамі

Nashaniva.com