Беларус выйграў 200 тысяч рублёў, але яго не могуць знайсці

Беларус, які выйграў 200 тысяч рублёў у гульні «Удача в придачу!», якую праводзіць сетка «Еўраопт», не выйшаў з яе арганізатарамі на сувязь нават праз некалькі дзён пасля розыгрышу.

10.08.2024 / 18:47

Галоўны прыз у 200 тысяч рублёў, які разыгралі 6 жніўня дастаўся аднаму мужчыну, але пасля правядзення розыгрышу на сувязь з арганізатарамі гульні ён так і не выйшаў.

Арганізатары адзначаюць, што такое адбываецца ўпершыню.

«Безумоўна, не заўсёды ўдаецца датэлефанавацца да пераможцаў у жывым эфіры розыгрышу. Аднак падобнай сітуацыі, каб нават праз некалькі сутак галоўны пераможца так і не аб'явіўся, у нас яшчэ не было», — прызнаюць яны.

За ранейшы час правядзення гульні незвычайныя выпадкі таксама адбываліся. У прыватнасці, пераможцы даведваліся пра выйгрыш суперпрызоў за рулём тралейбуса, на рыбалцы, у трэнажорнай зале, на курорце і нават у бальніцы. А ў 2017 годзе аўтамабіль выйграў хлопец, які ў момант розыгрышу знаходзіўся ў СІЗА па падазрэнні ва ўгоне машыны.

Згодна з правіламі, уладальнікам суперпрызоў у 193-м туры трэба да 4 верасня 2024 года падаць арганізатарам асабістыя даныя і ўсю неабходную інфармацыю для атрымання выйгрышу. У адваротным выпадку прыз пяройдзе ўладальніку рэзервовага кода, які ідзе наступным за выйгрышным і належыць іншаму ўдзельніку.

З'явіцца новая электронная латарэя, выпускаць будзе прадпрыемства на чале з былым ахоўнікам Лукашэнкі

26-гадовая паляшучка за шэсць месяцаў зрабіла 42 тысячы ставак у анлайн-казіно

Пераможцам конкурсу на найлепшы здымак насякомых стала фатаграфія пчол-зязюль, што займаюцца рэлаксам ФОТАФАКТ

Nashaniva.com