МЗС пагражае выгнаць з Беларусі пасольства Украіны
У МЗС Беларусі выклікалі часовую павераную ў справах Украіны ў Беларусі Вольгу Цімуш і заявілі ёй пратэст у сувязі з інцыдэнтам з беспілотнікамі, паведамляе прэс-служба міністэрства.
10.08.2024 / 19:18
Украінскай дыпламатцы быў заяўлены рашучы пратэст і перададзена адпаведная нота ў сувязі з парушэннем беларускай мяжы групай беспілотнікаў з тэрыторыі Украіны. МЗС запатрабаваў прыняць меры для выключэння ў будучыні падобных інцыдэнтаў і папярэдзіў, што пакідае за сабой права распачаць крокі ў адказ, калі яны паўторацца.
Заяўлена таксама, што калі пасольства Украіны не зможа ўплываць на «правакацыі Кіева», то будзе пастаўлена пытанне аб мэтазгоднасці яго прысутнасці ў Мінску.
Пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі заяўляў сёння Лукашэнка. Пасля таго ён загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра.
Ва Украіне расказалі пра спробу Лукашэнкі дапамагчы Пуціну
Хрэнін: «Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў на ўкраінскую мяжу
Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра
Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі