«Не прыведзена ніякіх доказаў». У Вярхоўнай Радзе пракаментавалі заяву Лукашэнкі пра беспілотнікі

Старшыня камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па замежнай палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Мярэжка пракаментаваў на просьбу «Люстэрка» сённяшнюю заяву Лукашэнкі пра беспілотнікі, якія нібыта заляцелі на тэрыторыю Беларусі з Украіны.

10.08.2024 / 20:44

Аляксандр Мярэжка. Скрыншот з відэа

«Беларускі дыктатар не прывёў ніякіх доказаў сваёй безадказнай і правакацыйнай заявы. Ведаючы яго папярэднія непраўдзівыя заявы, яму нельга давяраць. Відавочна, Лукашэнка спрабуе зладзіць нейкую правакацыю ў інтарэсах Расіі», — заявіў Віктар Мярэжка.

Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што з пункту гледжання міжнароднага права Беларусь з'яўляецца саўдзельніцай расійскай агрэсіі.

МЗС пагражае выгнаць з Беларусі пасольства Украіны

Ва Украіне расказалі пра спробу Лукашэнкі дапамагчы Пуціну

Хрэнін: «Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў на ўкраінскую мяжу

Хрэнін: Лукашэнка загадаў узмацніць групоўкі войскаў на мяжы з Украінай каля Гомеля і Мазыра

Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння

Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі

Nashaniva.com