УСУ здзейснілі прарыў вакол яшчэ аднаго населенага пункта Курскай вобласці — Белая?
абноўлена
Афіцыйнай інфармацыі няма.
11.08.2024 / 00:24
Абноўлена раніцай 11 жніўня. Інфармацыя пра атаку не пацвердзілася. Прынамсі так сцвярджаюць тэлеграм-каналы, якія першымі ўкінулі гэтыя звесткі. Яны тлумачаць, што мясцовыя жыхары палічылі далёкія выбухі за пачатак наступу, аднак у выніку ўкраінцаў так ніхто і не ўбачыў. Населеныя пункты засталіся пад кантролем Расіі.
Z-канал «Рыбар» піша, што ўкраінскія фармаванні «маглі распачаць спробу прасоўвання ў Белаўскім раёне».
Z-канал «Два маёры» паведамляе пра паспяховы прарыў УСУ: «Вакол населенага пункта Белая ўсё занята праціўнікам».
Канал «Упраўленне Z Курск» піша, што ў Белаўскім раёне зафіксаваны заход новай брыгады УСУ. «Едуць танкі і куча тэхнікі з асабістым складам. Ідуць у розных напрамках. Браты рыхтуюцца сустракаць! Маліцеся за воінаў Русі! Не панікуйце!» — пішуць аўтары.