Мінабароны паказала, як перакідае тэхніку да мяжы з Украінай
Гэта адбываецца пасля прыказу Лукашэнкі ўзмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім кірунках.
11.08.2024 / 10:28
Падраздзяленні аднаго з механізаваных злучэнняў прыведзеныя ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні, паведаміла Мінабароны Беларусі.
Фота: Мінабароны РБ
Паведамляецца пра ажыццяўленне пагрузкі вайсковай тэхнікі на чыгуначны транспарт і пачатак маршу камбінаваным спосабам у прызначаныя раёны.
Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка заявіў пра збіццё некалькі беспілотнікаў над тэрыторыяй Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці і загадаў узмацніць групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім напрамках. Паводле яго слоў, УСУ парушылі паветраную прастору Беларусі.