Праўладныя тэлеграм-каналы прагназавалі паездку Лукашэнкі на граніцу з Украінай. Замест гэтага ён інспектуе калгас пад Оршай

Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў пра знішчэнне на ўсходзе Беларусі некалькіх паветраных цэляў, якія ляцелі з боку Украіны. 

11.08.2024 / 12:01

Рэакцыяй на гэта стаў ягоны прыказ аб узмацненні групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім кірунках. А Мінабароны паказала кадры перакідвання тэхнікі ў прызначаныя раёны.

Дзяржаўныя СМІ ў сваю чаргу пачалі кампанію па абвінавачанні Украіны ў жаданні ўцягнуць у вайну Беларусь. А тэлеграм-канал «Беларускі сілавік», які мае больш за 309 тысяч падпісчыкаў, напісаў, што ў нядзелю Лукашэнка «верагодней за ўсё» паедзе на граніцу з Украінай.

Скрыншот допіса тэлеграм-канала «Беларускі сілавік».

Гэты допіс перапосцілі многія тэлеграм-каналы, сярод якіх ёсць і канал гродзенскага ГУБАЗіК.

Падобна, ананімны аўтар «Беларускага сілавіка» выдаў жаданае за рэчаіснасць. Бо прэс-служба Лукашэнкі ў нядзелю апублікавала фота, як Лукашэнка прыехаў у агракамбінат «Юбілейны» ў Аршанскім раёне.

Мінабароны паказала, як перакідае тэхніку да мяжы з Украінай

Дэпутатка пра збітыя над Беларуссю дроны: Украіна б'ецца ў канвульсіях і агоніі

МЗС пагражае выгнаць з Беларусі пасольства Украіны

Nashaniva.com