Ва ўзбецкага трэнера на Алімпіядзе здарыўся сардэчны прыступ. Яго выратавалі брытанскія медыкі

Трыумф баксёраў з Узбекістана ледзь не азмрочыўся трагедыяй.

11.08.2024 / 12:20

Узбекістан на Алімпіядзе ў Парыжы заваяваў восем залатых медалёў, пяць з якіх прынеслі баксёры. Іх трэніруе Тулкін Кілічаў, з імем якога звязваюць трыумф узбекаў. 

Тулкін Кілічаў (у цэнтры),

Пасля фінальнага бою Хасанбоя Дусматава Кілічаву рэзка стала кепска ў зоне размінкі. На дапамогу прышлі дактары каманды Вялікабрытаніі Харх Сінгх і Робі Ліліс. З дапамогай дэфібрылятара яны выратавалі жыццё ўзбецкаму трэнеру.

«Спачатку ўсё было кепска, але прыкладна праз 20-30 секунд, пасля таго як Хардж працягнуў праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю, ён раптам прыйшоў у прытомнасць, і гэта было выдатна», — сказаў Ліліс.

Робі Ліліс і Хардж Сінгх. Фота: The Telegraph.

Кілічава даставілі ў бальніцу. Яго стан ацэньваецца як стабільны. У зборнай Узбекістана адмовіліся ад падрабязных каментароў сітуацыі, толькі заявіўшы, што з Кілічавым усё ў парадку і цяпер яму нашмат лепш.

Nashaniva.com