УСУ збілі больш за 50 беспілотнікаў падчас атакі Расіі, якая доўжылася каля 14 гадзін

Паветраныя сілы УСУ адсправаздачыліся аб чарговай расійская паветранай атацы.

11.08.2024 / 12:29

Як паведаміў Камандуючы Мікалай Аляшчук, Украіну ноччу і раніцай 11 жніўня атакавалі чатырма балістычнымі ракетамі KN-23 з Варонежскай вобласці і 57-ю ударнымі беспілотнікамі тыпу шахед з раёнаў Прыморска-Ахтарска, Ейска і Курска. 

У выніку супрацьпаветранага бою Паветраныя сілы збілі 53 беспілотнікі. Ракеты збіць не ўдалося, але, па словах Алешчука, паўночнакарэйскія ракеты рэдка дасягаюць сваёй мэты. Але разам з тым, нясуць вялікую пагрозу насельніцтву.

Маніторынгавыя каналы адзначылі, што паветраная атака доўжылася каля 14 гадзін. 

Nashaniva.com