Кіроўца загінуў у страшнай аварыі на МКАД

Машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў ліхтар і дрэва. 

11.08.2024 / 13:50

Раніцай 11 жніўня Citroen з 43-гадовым кіроўцам ехаў па Мінскай кальцавой аўтадарозе. У раёне 29-га кіламетра мужчына не даў рады кіраванню, з'ехаў за межы праезнай часткі, дзе машына сутыкнулася з ліхтаром і пасля ўрэзалася ў дрэва.

Кіроўца загінуў на месцы здарэння. Папярэдне яму стала кепска за рулём. 

Nashaniva.com