У Маскве школьнікі ўгналі машыну каршэрынгу. Усё скончылася трагедыяй

Чатыры падлеткі скралі чужы акаўнт і з яго дапамогай змаглі скарыстацца аўто. Каля 4 гадзін раніцы Nissan Qashqai урэзаўся ў жылы дом. 

11.08.2024 / 15:04

Як пішуць тэлеграм-каналы, перад аварыяй легкавік разагнаўся да 145 км/г. 

Вядома, што за рулём быў 15-летні падлетак, ён загінуў. Яшчэ трое дзяцей 2008 і 2011 гадоў нараджэння шпіталізаваныя.

Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу.

Nashaniva.com