У альпініста з Беларусі здарыўся ацёк лёгкіх у гарах Кабардзіна-Балкарыі. Яго эвакуіравалі верталётам

Беларускаму турысту падчас узыходжання стала кепска. 34-гадовага мужчыну перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

11.08.2024 / 16:47

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС РФ

Ратавальнікі МНС РФ на верталёце эвакуіравалі альпініста з Беларусі, якому стала дрэнна падчас уздыму ў Чэрэкскім раёне Кабардзіна-Балкарыі, паведаміў «Спутнік».

Інфармацыя аб тым, што турысту неабходна дапамога, паступіла ў МНС у 09:00 па мінскім часе ў нядзелю, 11 жніўня, ён знаходзіўся ў Чэрэкскім раёне на гары Джангікош на вышыні 3,2 тысячы метраў.

«Удзельніку турыстычнай групы стала кепска. Зарэгістраваная група з сямі чалавек праходзіла па маршруце», — гаворыцца ў паведамленні.

Па звестках упраўлення, ратавальнікі на верталёце эвакуіравалі 34-гадовага мужчыну ў Нальчык і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Па папярэдняй інфармацыі беларускага альпініста адбыўся ацёк лёгкіх.

Раней у ліпені бягучага года ў цясніне Ірык-Чат у Кабардзіна-Балкарыі загінуў беларускі турыст, які сарваўся са скалы. Яго цела эвакуіравалі, а астатнія ўдзельнікі групы, у якую ён уваходзіў, засталіся на маршруце.

Nashaniva.com