«Беларускі Гаюн» абвяргае інфармацыю Лукашэнкі пра збіты над Беларуссю ўкраінскі дрон

Паводле маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 9 жніўня 2024 года падчас вылетаў авіяцыі УС РБ ніякіх дронаў (БПЛА) выяўлена не было.

11.08.2024 / 17:22

Мінабароны апублікавала кадры з нібыта доказамі збіцця беспілотнікаў пад Касцюковічамі

Таксама ніякіх запускаў ракет са знішчальніка СУ-30 або верталёта Мі-24 не было.

«Беларускі Гаюн» робіць выснову, што інфармацыя Лукашэнкі пра збіты ўкраінскі дрон над Беларуссю «з'яўляецца звычайнай лухтой».

Менавіта на гэтай падставе Лукашэнка загадаў узмацніць групоўку беларускай арміі на мяжы з Украінай.

10 жніўня на тэлеканале АНТ з'явілася відэа ад Міністэрства абароны Беларусі з, як сцвярджаецца, рэшткамі збітых украінскіх беспілотнікаў.

Мінабароны паказала, як перакідае тэхніку да мяжы з Украінай

«Не прыведзена ніякіх доказаў». У Вярхоўнай Радзе пракаментавалі заяву Лукашэнкі пра беспілотнікі

Хрэнін: «Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на здзяйсненне маршаў на ўкраінскую мяжу

Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння

Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі

Nashaniva.com