У лесе ў Шчучынскім раёне згубіўся трохгадовы хлопчык

Сёння каля 14:30 у лясным масіве паблізу вёскі Даўлюдаўшчына Шчучынскага раёна згубіўся трохгадовы хлопчык Руслан.

11.08.2024 / 17:48

На яго пошукі ўзняты ўвесь асабісты склад мясцовага райаддзела міліцыі, прыцягнуты вайскоўцы ўнутраных войскаў, работнікі МНС і добраахвотнікі.

Прыкметы: рост каля 100 сантыметраў, вочы карыя, валасы цёмныя.

Быў апрануты: светлая кепка, светлая куртка, цёмна-сінія штаны, зялёныя красоўкі.

Калі вы што-небудзь ведаеце, тэлефануйце па нумары 102. 

Nashaniva.com