Спаборніцтвы на Алімпіядзе скончыліся. Якая краіна перамагла ў медальным спаборніцтве

Да сённяшняга дня не было вядома, хто стане пераможцам у агульным заліку па колькасці медалёў.

11.08.2024 / 19:00

ЗША ў апошні дзень Алімпіяды зраўняліся з Кітаем па залатых медалях дзякуючы жаночай баскетбольнай зборнай, якая выйграла ў фінальным матчы ў Францыі.

І ЗША, і Кітай маюць па 40 залатых медалёў, але ў ЗША значна больш срэбра і ў агульным заліку яны падняліся на першае месца.

На трэцім месцы японцы — 20 залатых медалёў, 12 сярэбраных і 13 бронзавых.

Беларусы заваявалі чатыры медалі. У скачках на батуце золата выйграў Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская ў гэтым жа відзе спорту была другой. Срэбра заваяваў прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залаты, а цяжкаатлет Яўген Ціханаў стаў бронзавым прызёрам.

Але ў медальным заліку гэтыя вынікі не ўлічваліся, бо беларусы выступалі пад нейтральным сцягам.

Nashaniva.com