Трохгадовага хлопчыка, які згубіўся ў лесе ў Шчучынскім раёне, знайшлі. Ён жывы 

Добрую навіну паведамілі валанцёры пошукавага атрада «Анёл». 

11.08.2024 / 19:05

Падрабязнасці здарэння валанцёры паабяцалі распавесці пазней.

Трохгадовы хлопчык Руслан згубіўся сёння каля 14:30 у лясным масіве паблізу вёскі Даўлюдаўшчына Шчучынскага раёна.

На яго пошукі быў ўзняты асабісты склад мясцовага райаддзела міліцыі, прыцягнуты вайскоўцы ўнутраных войскаў, работнікі МНС і добраахвотнікі. 

Nashaniva.com