Том Круз саскочыў з даху стадыёна на цырымоніі закрыцця Алімпіяды

Потым амерыканскі акцёр сеў за руль матацыцкла пранёсся па вуліцах Парыжа з алімпійскім сцягам і сеў у самалёт.

12.08.2024 / 07:15

Фота: Martin Meissner / AP

Пасля гэтага гледачам цырымоніі паказалі ролік, як тым Круз адпраўляецца ў ЗША і перадаў сцяг арганізатарам Алімпіяды 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

А затым на пляжы ў Лос-Анджэлесе ў прамым эфіры выступілі Red Hot Chili Pepperss, Білі Айліш і Снуп Дог.

Затым Алімпіяда вярнулася ў Парыж, дзе была афіцыйна закрыта.

 

Nashaniva.com