За ноч былі збітыя 18 украінскіх беспілотнікаў — Мінабароны Расіі

Не ўлічаная атака беспілотнікаў пад Масквой.

12.08.2024 / 07:28

Ілюстрацыйнае фота: Efrem Lukatsky / AP

Міністэрства абароны Расіі сьвярджае, што за ноч над трыма абласцямі былі збітыя 18 украінскіх беспілотнікаў. Пры гэтым міністэрства не згадвае тыя дроны, пра якія нядаўна напісаў губернатар Растоўскай вобласці, а таксама меркаваную атаку дронаў на аэрадром пад Масквой.

Паводле кароткага паведамлення расійскага вайсковага ведамства, у ноч на панядзелак над Курскай вобласцю былі збітыя 11 украінскіх беспілотнікаў самалётнага тыпу, над Белгародскай — пяць, над Варонежскай — два.

За паўгадзіны да з'яўлення прэс-рэлізу Міністэрства абароны губернатар Растоўскай вобласці Расеі Васіль Голубеў напісаў у тэлеграме, што ўначы над вобласцю былі збітыя чатыры ўкраінскія дроны.

Акрамя таго, пад Масквой, каля вайсковага аэрадрома Чкалаўскі, паводле неправераных звестак з мясцовых крыніц, уначы стралялі па адным або некалькіх беспілотніках.

Nashaniva.com